Дарогамі жизни Ядвиги Яробкиной: 100 лет ветерану

В 100-летнем возрасте Ядвига Яробкина вспоминает путь от эвакуации и службы на фронте до мирной работы и помощи людям.
8 (017) 311-17-35 Нашы выданні Рэклама Рэклама на партале Рэклама ў выданнях Праектныя дэкларацыі Судовыя рашэнні Пра нас Кіраўніцтва Наша палітыка План мерапрыемстваў па барацьбе з карупцыяй Падпіска Як выпісаць газету праз інтэрнэт?. Кошт падпіскі на выданні Нашы праекты Кантакты Электронны зварот Тэлефонны даведнік Электронная прыёмная Графік асабістага прыёму 8 (017) 311-17-35 Сеткавае выданне zviazda.by Сеткавае выданне zviazda.by Галоўнае Палітыка Эканоміка Грамадства У свеце Культура Калейдаскоп Дарогамі жыцця 100-гадовай ветэранкі Ядвігі Яробкінай Рэгіёны Дарогамі жыцця 100-гадовай ветэранкі Ядвігі Яробкінай Аўтар: Надзея Зуева 09.05.2026 | 10:10 Ядвіга Генрыхаўна нарадзілася ў Мінску.. Вайна застала яе падлеткам.. Пра пачатак вайны даведалася па дарозе ў Гомель — яна ехала з сям’ёй у грузавіку наведаць брата, які быў прызваны ў армію.. Каля гучнагаварыцеля сабраўся натоўп, і нечакана перадалі экстраннае паведамленне ўрада: пачалася вайна.. У тую ж ноч ужо бамбілі.. А 27 чэрвеня сям’ю эвакуявалі.. Спачатку трапілі ва Украіну, а ў 1942 годзе апынуліся на Кубані, у Краснадарскім краі.. Там мама, Марыя Аляксандраўна, (належала да дваранскага роду) працавала настаўніцай, была завучам у школе.. Менавіта там, у школе, Ядвіга Генрыхаўна даведалася пра страшную навіну: настаўніца гісторыі, якая прыехала са Сталінграда, паведаміла, што старэйшая сястра Ніна Антонаўна загінула.. У Сталінградзе ёй паставілі помнік.. Ніна была дачкой мамы ад першага шлюбу — усе лічылі, што яе бацька загінуў у Першую сусветную.. Мама атрымала пахаванку, праз некалькі гадоў выйшла замуж у другі раз, нарадзіла сына Вячаслава і нашу гераіню Ядвігу.. Аднак пасля аказалася, што першы муж Марыі Аляксандраўны жывы, вярнуўся з палону, — узгадвае перыпетыі таго жыцця суразмоўніца.. Ядвіга Генрыхаўна пайшла на фронт добраахвотніцай у 18 гадоў.. Служыла санітаркай у ваенна-санітарным цягніку — працавала з цяжкапараненымі, выносіла іх пад бамбёжкамі.. У той жа час скончыла курсы медыцынскіх сясцёр.. Потым працавала аперацыйнай сястрой у шпіталі, асістыравала хірургам падчас самых цяжкіх аперацый.. Яна памятае, як рабілі аперацыю пры ўнутраным кровазліцці: «Я да гэтага часу помню гэты момант».. Цягнік увесь час бамбілі.. А пасля вайны, калі іх накіравалі вывозіць раненых, па санатарных цягніках стралялі бандэраўцы, расказвае ветэранка.. «Усе выскоквалі, а я заставалася ў вагоне з цяжкапараненымі», — успамінае яна.. Асабліва моцна Ядвіга Генрыхаўна перажывала гібель сястры, якая была для яе «самай любімай».. Дзень Перамогі сустрэла ў Чэхаславакіі.. Іх цягнік стаяў на паўстанку.. Яна была самая маладая сярод усіх.. Пачалося свята: вайскоўцы танцавалі, усе радаваліся.. Сяброўка прапанавала выпіць за Перамогу крыху спірту, загадаўшы не дыхаць і запіць вадой.. А запіць было нечым, і Ядвіга пайшла па ваду да бачка ў канцы вагона.. Вярталася ўжо моцна ап’янелай.. Насустрач трапіў начальнік палітаддзела, які пашкадаваў яе: «Лялечка, дзіцятка, што здарылася?» — і дапамог, з усмешкай успамінае ветэранка былое.. Так Ядвіга Генрыхаўна сустрэла Перамогу.. А пасля іх цягнік накіравалі ў Харбін, дзе чакалі на новы фронт, але абышлося.. Пасля вайны Ядвіга Генрыхаўна працавала ў дзіцячым доме, потым вярнулася ў Беларусь.. Яе працоўны шлях быў доўгім: ад медсястры ў шпіталі да інжынера-метролага на заводзе.. Яна стала брыгадзірам, потым майстрам на экспартным участку, дзе рабілі трансформары на экспарт.. Не пакідала вучыцца: скончыла інстытут электраэнергетыкі.. Была ўдастоена Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга і медаля «За доблесную працу».. Працавала ад цемры да цемры, каб мець аддачу.. «У мяне быў адзіны ўчастак камуністычнай працы, план мы заўсёды перавыконвалі», — гаворыць яна.. Яе родныя — людзі незвычайных лёсаў.. Старэйшы брат Вячаслаў Генрыхавіч Балясінскі — палітычны дзеяч, быў першым намеснікам міністра загатовак у Маскве, меў пяць ордэнаў Леніна.. Другі брат, Рычард — Герой Кубані, палкоўнік Міністэрства юстыцыі.. Пра іх заслугі Ядвіга Генрыхаўна даведалася не адразу, толькі калі адзін з інстытутаў зрабіў афіцыйны запыт і ўсё пацвердзіў.. Расказвае яна і пра сястру Ніну — яна ўзнагароджана ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга пасмяротна.. Цяпер стагадовая ветэранка жыве адна, дадатковымі паслугамі не карыстаецца, усё робіць сама.. Плануе кожны дзень.. Свой сакрэт доўгажыхарства тлумачыць проста: «Я працую.. І я жыла для людзей.. Усе сваякі, суседзі карысталіся маёю дапамогай, я дзялілася, не шкадавала».. Яна верыць у Бога, адчула сэрцам Вялікую Сілу, якая трымае яе на гэтым свеце: «Я не хлушу, не краду, не падманваю, не здраджваю.. Трэба мець чыстае сумленне.. Лічу, што пражыла годна жыццё».. У 2024 годзе Ядвіга Генрыхаўна стала пераможцай гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года» ў намінацыі «Не старэюць душой ветэраны».. Яна працягвае сустракацца са школьнікамі, перадае моладзі прыклад мужнасці і стойкасці.. У родным Ядвізе Яробкінай Першамайскім раёне, Дзень Перамогі ў 2025 годзе сустракалі 37 ветэранаў, сёлета іх 29.. Мы бачым, як імкліва сыходзіць эпоха.. Сёння ў страі засталіся 12 удзельнікаў баявых дзеянняў, 11 жыхароў блакаднага Ленінграда, 5 працаўнікоў тылу і адзін інвалід вайны.. Але акрамя іх памяць захоўваюць тыя, хто прыняў на сябе ўсю цяжкасць наступстваў той вайны: 103 чалавекі, пацярпелыя ад дзеянняў нацыстаў, і 92 былыя вязні канцлагераў.. З кожным годам мы вастрэй адчуваем адказнасць зрабіць усё, каб яны ні ў чым не мелі патрэбы, дапамагчы і, вядома, паспець перадаць памяць нашым дзецям з першых вуснаў, — расказалі ў адміністрацыі раёна.. Усяго ж у краіне пражываюць 574 ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку 269 — удзельнікі і інваліды вайны, 146 — працаўнікі тылу, 156 — блакаднікі Ленінграда, 3 — тыя, хто працаваў на аб’ектах супрацьпаветранай абароны.. Таксама ў рэспубліцы амаль 5,5 тысяч грамадзян, пацярпелых ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны.. Надзея Зуева Фота аўтара Беларусь | Гомель | Дзень Перамогі Падзяліцца Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны прававы партал Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расіі Моладзь Беларусі Белтаможсэрвіс © Рэдакцыйна-выдавецкая установа «Выдавецкі дом «Звязда», 1998– Электронны зварот Карта сайта экстрэмісцкія матэрыялы ЦВР «Октябрьский» Нашы выданні Толькі самае цікавае — па-беларуску!. Напішыце ў рэдакцыю Даведаліся пра навіну?. Паведаміце нам Введите символы с картинки